У Беларусі на 4 ліпеня зарэгістраваныя 63 270 (+273) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Ачунялі і выпісаныя 50 669 (+760) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, памерлі 418 (+6) пацыентаў.
Усяго праведзена 1 059 299 тэстаў.
Колькасць людзей, якія заразіліся каранавіруснай інфекцыяй, у свеце склала 11,080 мільёнаў чалавек, сведчаць дадзеныя Даследчага цэнтра сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) універсітэта Джонса Хопкінса (ЗША).
За час эпідэміі памерлі 525,2 тысячы чалавек, ачунялі - больш за 5,8 млн чалавек.
Больш за ўсё тых, хто захварэў, па дадзеных на раніцу 4 ліпеня, у ЗША — 2,8 мільёна чалавек. Памерлі ў ЗША за час эпідэміі 129,4 тысячы хворых COVID-19. На другім месцы — Бразілія з 1,5 мільёна пацверджаных выпадкаў COVID-19. Расія знаходзіцца на трэцім месцы па колькасці хворых — 666,9 тысячы чалавек, з пачатку пандэміі ў краіне памерлі больш за 10 тысяч чалавек.