Па стане на 29 чэрвеня коронавирусом заразіліся 61 790 беларусаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 45 213 пацыентаў, 387 чалавек з дыягнаставаным раней COVID-19 памерлі.
За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 315 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных звестак памерлі 4 чалавекі, 901 пацыента выпісалі. За папярэднія суткі, у нядзелю, афіцыйна зафіксавалі 382 новыя выпадкі і 6 смерцяў.
З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 992 007 тэстаў, інфармуе Міністэрства аховы здароўя. За апошнія суткі зрабілі 12 207 тэстаў.
Паводле актуальных дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, агулам у свеце заразіліся больш за 10 168 657 чалавек, з іх 5 158 153 ачунялі і 502 387 памерлі.
Суседняя з намі Расія — на трэцім месцы ў свеце па колькасці заражаных (пасля ЗША і Бразіліі): 640 246 выпадкаў з пачатку ўспышкі. Праўда, з 12 чэрвеня колькасць новых выпадкаў за суткі таксама стала падаць.