Верасень праехаў вакол свету з табурэтам і вярнуўся ў Беларусь, пасяліўся ў вёсцы. І як, знайшоў тое, што шукаў?

1 ліпеня, а 20:00 госцем HrodnaCelebritytalk стане Верасень — заснавальнік downshifter.by, блогер і музыка.

Пакуль мадэратар Алесь Залеўскі мае да яго наступныя пытанні: Беларуская вёска — ідылія паводле фэйсбука, а якія нязручнасці не трапляюць у блог? Што больш корміць — агарод, блог ці музыка? Ці стаў больш свабодным Верасень ад сваіх уцёкаў за горад? Што ў сучасным свеце ёсць аўтаномнасць асобы?

Каб далучыцца да сустрэчы і задаць сваё пытанне - запоўніце кароткую апытанку па гэтай спасылцы.

Запрашаем!

Цыкл сустрэч Hrodna Celebrity Talk з Алесем Залеўскім ладзіцца ў межах праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых „Студыя карысных кампетэнцый“, ГА» Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).