19−21 чэрвеня ў некалькіх гарадах ЗША беларусы выйшлі на акцыі салідарнасці з палітвязнямі і пратэстоўцамі ў Беларусі. У Нью-Ёрку выхадцы з Гродна знялі відэа каля Штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Акцыі салідарнасці прайшлі ў Нью-Ёрку, Вашынгтоне, Таронта, Лос-Анджэлесе, Сіэтле, Сан-Францыска, Сан-Хасэ, Атланце, Ванкуверы, Дэнверы і Сан-Дыега.

«Беларусы ЗША ніколі не былі абыякавыя і не заставаліся ў баку ад праблем, якія адбываюцца на іх роднай зямлі, — распавядае гродзенка Эмілія Баркоўская. — Знаходзячыся вельмі далёка ад радзімы, мы правялі шмат акцый у падтрымку людзей, якія змагаюцца за свабоду нашай краіны. Мы разумеем, што нам тут бяспечна праводзіць падобнага роду мерапрыемствы. Але беларусы ЗША не маглі застацца ўбаку ад таго, што адбываецца самавольства ў Беларусі. Мы хочам выказаць сваю падтрымку і гонар за нашых землякоў».

Гродзенцы ў Нью-Ёрку запісалі відэа. Аўтары Пабярэжнік Максім і Шаўчэнка Міхаіл.

Чытайце таксама: