Удзельнікі акцыі салідарнасці ў Навагрудку даслалі відэа затрыманняў у тэлеграм-каналы. Яны паведамелі, што затрымлівалі людзей як міліцыя, так і людзі ў цывільным. На відэа бачна, як людзей скручвалі, штурхалі і не адказвалі на пытанні «Хто вы?» і «За што?».

У Гродне акцыі салідарнасці адбыліся 20 і 21 чэрвеня. 20 чэрвеня затрымалі Дзяніса Рудзевіча, блогера з Ліды, які рабіў стрым для Youtube-канала «Страна для жизни». На яго склалі пратакол на арт.22.9 КоАП і ў той жа дзень адпусцілі. 21 чэрвеня затрымалі Яўгена Амплеева, актывіста з ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Яго лёс пакуль невядомы.