У Гродне затрымалі ўдзельніка «Ланцуга салідарнасці» Дзяніса Рудзевіча. Яго ўжо адпусцілі, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

19 чэрвеня быў апошні дзень збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Ён скончыўся стыхійнымі акцыямі салідарнасці па ўсёй краіне. Людзі выбудоўваліся ў «жывыя ланцугі» ўздоўж уліц і праспектаў у знак салідарнасці з затрыманымі актывістамі. Падчас акцый у розных гарадах краіны адбыліся затрыманні.

Агулам затрымалі каля 130 чалавек. Найбольш затрыманняў адбылося ў Мінску. Некаторыя паведамілі пра тое, што іх білі пры затрыманні і забралі тэлефоны. Праваабаронцы абнаўляюць інфармацыю пра затрыманых. Некаторых ужо адпусцілі.

У Гродне адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі

«Масавыя затрыманьні журналістаў і мірных дэманстрантаў — непрымальныя», — заявы амбасадаў ЗША і Вялікай Брытаніі ў Беларусі

Амбасады Злучаных Штатаў Амэрыкі і Вялікай Брытаніі ў Беларусі асудзілі сілавы разгон мірных пікетаў у гарадах Беларусі, піша Свабода.