Яўгена Амплеева затрымалі 20 чэрвеня прыблізна ў 20.00 у цэнтры Гродна. «Ланцуга салідарнасці», такога як быў 19 чэрвеня ад вуліцы Савецкай да філармоніі, няма. Асобныя людзі і невялікія кампаніі шпацыруюць ад плошчы Леніна да плошчы Савецкай і назад. Складана сказаць, ці з’яўляюцца яны ўдзельнікамі нейкай акцыі.
Амплеева затрымалі на Савецкай плошчы, верагодна людзі ў цывільным, расказалі Hrodna.life відавочцы. «Падвезлі бус, скруцілі і ўсё», — сказаў сведка здарэння.
Каля 40 чалавек знаходзіцца на плошчы Леніна. Побач з аблвыканкамам стаяць бусы міліцыі. З партатыўнай калонкі гучаць песні гурта Dzieciuki і «Муры» ў выкананні Андрэя Хадановіча. Адзін з удзельнікаў прынёс тапкі.
Чакалася, што людзі могуць сабрацца ў цэнтры Гродна каля 19.00. Пра гэта паведамлялі ў чатах у телеграме.
![У Гродне затрымалі актывіста "Краіны для жыцця" Яўгена Амплеева](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2020/06/received_2610764855802686-1024x766.jpeg)
![У Гродне затрымалі актывіста "Краіны для жыцця" Яўгена Амплеева](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2020/06/received_331730671150282-1-1024x766.jpeg)
![У Гродне затрымалі актывіста "Краіны для жыцця" Яўгена Амплеева](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2020/06/received_607340613227955-1024x766.jpeg)
Каля 20.50 некалькі дзясяткаў чалавек перамясціліся з Леніна на Савецкую. З калонкі ўсё яшчэ граюць Dzieciuki. Людзі падыходзяць і спыняюцца.
![У Гродне затрымалі актывіста "Краіны для жыцця" Яўгена Амплеева](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2020/06/received_2667137303565830-1024x766.jpeg)
Прыйшла сям’я Калмыковых. Сяргея Калмыкова затрымалі разам з Ціханоўскім 29 траўня, а потым адпусцілі.
![У Гродне затрымалі актывіста "Краіны для жыцця" Яўгена Амплеева](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2020/06/received_2653066398272868-1024x766.jpeg)
![У Гродне затрымалі актывіста "Краіны для жыцця" Яўгена Амплеева](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2020/06/received_295790321796686-1024x766.jpeg)
![У Гродне затрымалі актывіста "Краіны для жыцця" Яўгена Амплеева](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2020/06/received_598543214199687-1024x766.jpeg)
На акцыю прыйшоў Дзяніс Рудзевіч, якога затрымалі 19 чэрвеня. На яго склалі пратакол па артыкуле 22.9 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі). Калі будзе суд, пакуль невядома. Мужчына разбіў тэлефон і стабілізатар.
Людзі разыйшліся каля 22.00. У планах — і далей збіраць самаарганізаваныя акцыі.