Правілы правядзення выбараў у Беларусі рэгламентуюцца Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам. Аднак у дадатак перад кожнымі выбарамі Цэнтрвыбаркам на чале з Лідзіяй Ярмошынай выдае метадычны дапаможнік з падрабязнымі рэкамендацыямі. Сёлета там з’явіліся некаторыя змены ў параўнанні з 2019 годам, піша «Наша Н**а».
Цяпер дадаткова прапісаная забарона для назіральнікаў фатаграфаваць членаў камісіі і выбарцаў.
Як было ў 2019 годзе:
«Нягледзячы на тое, што Выбарчы кодэкс не ўказвае на права назіральнікаў ажыццяўляць фотаздымку ў памяшканні для галасавання, варта дазваляць назіральнікам па іх просьбе зрабіць некалькі фотаздымкаў. Пры гэтым назіральнік не павінен ствараць перашкоды для членаў участковай камісіі і выбаршчыкаў. Старшыня ўчастковай камісіі можа загадзя вызначыць месца, з якога дазваляецца зрабіць здымкі, размясціўшы там паказальнік «месца для фотаздымкі».
Чытайце таксама:
Ярмошына: Пасяджэнні камітэтаў будуць праходзіць без назіральнікаў. «Асаблівыя ўмовы» на выбарах-2020
Як стала ў 2020 годзе:
«Фота-, відэаздымка ў памяшканні ўчастковай камісіі ажыццяўляецца назіральнікамі ў наступным парадку:
старшыня ўчастковай камісіі загадзя вызначае месца, з якога назіральнікам дазваляецца зрабіць некалькі здымкаў, якія ілюструюць працэс галасавання і падліку галасоў. Пры гэтым назіральнік не павінен ствараць перашкоды для членаў участковай камісіі і выбаршчыкаў. Старшыня камісіі можа загадзя вызначыць месца для такіх здымак, размясціўшы там указальнік «месца для фотаздымкі»;
фота-, відэаздымка членаў участковай камісіі, выбаршчыкаў без іх дазволу і дазволу старшыні ўчастковай камісіі забараняецца".
Гэтае палажэнне па-ранейшаму не распаўсюджваецца на прадстаўнікоў СМІ.