У Гродзенскім раёне ўвечары 16 чэрвеня здарылася аварыя, а якой загінула маленькая пасажырка.
Каля 21:30 вечара на 15-м кіламетры трасы Гродна-Сапоцкін 28-гадовая кіроўца не справілася з кіраваннем і з’ехала ў кювет, дзе аўтамабіль і перакуліўся. Ford ехаў з боку вёскі Рацічы, расказалі ў ДАІ.
На заднім сядзенні знаходзілася пяцігадовая дзяўчынка. Ад атрыманых у аварыі траўмаў яна памерла ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы. Пасажырка была ў дзіцячым аўтакрэсле (бустэры).
Па факце ДТЗ распачалі крымінальная справа.