Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка робіць сёння рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць. Hrodna.life будзе сачыць за яго перасоўваннямі.
10.28. Лукашэнка прыбыў у Гродна, паведамляе БЕЛТА.
Плануецца, што ў Гродне ён сустрэнецца з актывам вобласці, а затым наведае «Гродна Азот». Гаворка пойдзе аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну і прадпрыемства.
Лукашэнка ў Гродне: што змянялася ў горадзе пасля візітаў прэзідэнта
Раней работнікі «Гродна Азот» паведамлялі, што іх папрасілі не карыстацца асабістым транспартам і паехаць на працу на спецыяльна арганізаваным аўтобусе.
10.54. Прэзідэнт Беларусі бачыць добрыя магчымасці для эканамічнага развіцця краіны і ў тым ліку звязвае іх з больш хуткім выхадам свету з пандэміі, піша БЕЛТА.
«Жыць можна. Трэба толькі каб хутчэй выйшлі ўсе з гэтай пандэміі. Таму што эканоміка экспартна арыентаваная. Чым хутчэй адкрыецца свет пасля гэтай хваробы, тым лепш будзе для Беларусі», — падкрэсліў прэзідэнт.
Што тычыцца сельскай гаспадаркі, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ўмовы надвор’я ў гэтым годзе пакуль складаюцца як нельга лепш. «Я ўжо думаю, што, можа быць, з-за пандэміі, што менш лётаць пачалі. Я памятаю толькі з дзяцінства такое надвор’е, калі навальніцы, добрыя дажджы ў гэты час», — адзначыў ён.
«Гэта для сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай прамысловасці сыравіна — малако, мяса будзе. Гэта, вядома, вялікая ўдача», — сказаў беларускі лідар.
Ён дадаў, што цяпер трэба надаць увагу нарыхтоўцы кармоў, падрыхтавацца да ўборкі хлябоў і гародніны.
Прэзідэнту расказалі аб будаўніцтве ў Гродне грамадскіх і сацыяльных аб’ектаў, у тым ліку ў сферы аховы здароўя. Размова таксама ішла аб развіцці ў горадзе дарожнай сеткі, пабудове аб’язной кальцавой транспартнай магістралі. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў гэтыя праекты, паабяцаўшы, дзе неабходна, дапамагчы з пошукам фінансавых сродкаў.
11.48. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з актывам Гродзенскай вобласці. Ён адзначыў задбанасць і прыгажосць Гродзеншчыны, пагаварыў пра дабрабыт і дастатак. Гонар рэгіёну — сельская гаспадарка, а прамысловасць паспяховая, нягледзячы на пандэмію.
Тым не менш, па Гродзенскай вобласці не выканали чвэрць прэзідэнцкіх даручэнняў. У тым ліку ў дачыненні да:
«Вы ж умееце ўсё рабіць якасна. Асабліва будаваць. Проста малайцы. Але трэба быць больш актыўнымі», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Трэба ствараць новыя вытворчасці на аснове мясцовай сыравіны ў невялікіх раёнах вобласці, такіх як Воранаўскі, Зэльвенскі і Свіслацкі. «Там жывуць нашы людзі. Гэта цудоўны край. Трэба выкарыстоўваць гэтую тэрыторыю, больш актыўна працаваць у малых гарадах», — звярнуў увагу прэзідэнт.
У бліжэйшы час запрацуе Беларуская атамная станцыя, якую называюць «самым маштабным для краіны праектам». «Яго значэнне для забеспячэння энергетычнай бяспекі, ды і ў цэлым эканомікі нашай краіны, проста каласальнае», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Запуск БелАЭС патрабуе рашэнняў па выкарыстанні лішкаў энергіі. Гэта агульнае пытанне Гродзенскага аблвыканкама і ўрада, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Для мяне пытанне бяспекі (АЭС. — Заўвага. БЕЛТА), як і для вас, важней, чым для Літвы, Польшчы ці Нямеччыны. Калі мы хочам валодаць высокімі тэхналогіямі, мець танную электраэнергію, перамяшчацца на электрамабілях, мы павінны ісці на гэта. Пажывем пабачым. Вялікае бачыцца на адлегласці», — заўважыў беларускі лідар.
13.46. Аляксандр Лукашэнка адзначыў ўвядзенне бязвізавага рэжыму. З гэтага часу рэгіён наведалі амаль 300 тыс. турыстаў, не лічачы расійцаў. Павышэнне турыстычнай прывабнасці і развіццё інфраструктуры на бязвізавай тэрыторыі Брэст-Гродна — важнейшы напрамак для працы. «Дарэчы, мы ў свой час свядома пайшлі на ўвядзенне бязвіза. Мы разумелі, што гэта нам выгадна», — дадаў прэзідэнт.
Інвестыцыі дзеля інвестыцый Беларусі ўжо не патрэбныя, сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Калі 10−15 гадоў таму мы гаварылі аб інвестыцыях дзеля інвестыцый, каб толькі былі працоўныя месцы, нам такія інвестыцыі сёння не патрэбныя. Мы не будзем будаваць тут прадпрыемствы толькі дзеля таго, каб заняць людзей. Так, патрэбныя працоўныя месцы, але той вастрыні няма. Інвестыцыі, будаўніцтва вытворчых аб’ектаў патрэбныя такія, якія будуць прыносіць прыбытак. Гэта асноўнае. Таму інвестыцыі інвестыцыям не роўныя», — заявіў прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што за гады незалежнасці ў краіне рэалізавалі многія інвестпраекты. У прыватнасці, Кітай прадаставіў крэдытныя лініі на мільярды долараў, але яны не выбраны цалкам. «Я ніколі не пагаджуся на тое, каб каму-небудзь аддаць грошы, а ён падумае, што будаваць. Нам трэба будаваць тое, што трэба. Самае галоўнае, што будзе прыносіць прыбытак і прадавацца на міжнародных рынках», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…