Сёлета не адбыліся экскурсіі ў межах традыцыйнага Фэста экскурсаводаў у сувязі з пандэміяй COVID-19. З той жа прычыны вымушана адмененыя большасць арганізаваных вандровак па Беларусі. Шмат хто зараз застаецца ў самаізаляці ці на каранціне. Але нашыя помнікі гісторыі, культуры, дойлідства і прыроды застаюцца побач і патрабуюць нашай увагі. Арганізатары фэсту разам з партнёрамі абвесцілі фота-відэа конкурс «Помнікі побач».
Даставайце свае фота-вiдэа архiвы i дзялiцеся сваiмi знаходкамi i ўражаннямi!
Умовы конкурса
1. Абраць свае фота (ад 1 да 5) ці відэа (да 5 хв.), дзе адлюстраваны помнік гісторыі, культуры, дойлідства ці прыроды Беларусі.
Гэта можа быць што заўгодна — камень цi балота, дот цi могілкі, каплiца ці замак. Галоўнае, што вы асабiста наведалi гэтае месца. Фота i вiдэа могуць быць з вамі, вашымі блізкімі або проста сэлфі.
Дасылаць трэба ў дастаткова добрай якасці (пажадана не менш за 400*600 пікселей).
2. Зрабіць кароткае апісанне гэтага помніка (2−5 сказаў).
3. Абавязкова дадаць кароткую ўласную гісторыю, звязаную з вашай вандроўкай, цi вашы ўражанні, цi сямейную легенду, ці нават уласны верш.
4. Апублiкаваць у сваіх сацыяльных сетках: Facebook, ВКонтакте, Instagram, — з хэштэгам #помнікіпобач цi #pomnikipobach.
Публікацыяў ад аднаго ўдзельніка можа быць некалькі, але ў адной публікацыі - адзін помнік. Калі аўтараў фота, відэа і апісанняў некалькі, пазначце ўсіх. Мы жадаем ведаць усіх герояў нашага конкурсу.
Прызоў будзе некалькі, па адным ад кожнага з арганізатараў.
Пры вызначэннi пераможцаў кожны з арганiзатараў будзе прымаць рашэнне самастойна. Сярод iншага, будуць улiчвацца такія крытэрыi:
- помнiк малавядомы, а лепш — зусiм не вядомы;
- цiкавае месца, якое знаходзiцца зусiм побач, але звычайна людзi праходзяць мiма, не звяртаючы на яго ўвагі;
- крэатыўнасць падачы матэрыялу (незвычайны ракурс, выбiтная гiсторыя).
Арганізатары і партнёры конкурса:
- каманда Фэста экскурсаводаў: Facebook, ВКонтакте ;
- Нацыянальнае агенцтва па турызму;
- Беларускі камітэт ICOMOS;
- Беларускі фонд культуры;
- грамадская арганізацыя «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў»;
- турыстычная кампанiя «Вiаполь»;
- вандроўніцкі клуб «Арт Вандроўня»;
- турыстычная фірма TravelAgency.by;
- «Наша н**а».
Каб сачыць за падзеямi, не прапусцiць абвесткі і вынiкi конкурсу, вы можаце падпiсацца на навiны гэтых суполак.
Даты правядзення конкурса:
Заклiкаем вас найперш разбіраць архівы сваіх ранейшых вандровак па Беларусі. А калі вы ўсё ж выходзіце на пешаходную ці роварную прагулку альбо вандруеце з сямьёй, захоўвайце ўсе правілы бяспекі і сацыяльнага дыстанцыявання!