Навіны

На фасадзе «Kazzarma Mall» з’явіліся фатаграфіі гродзенцаў міжваеннага перыяду

Выставу старых фотаздымкаў адкрылі 3 чэрвеня ў міжнародны дзень ровара. Больш за 20 фотаздымкаў 1930−40-х гадоў зараз упрыгожваюць фасад і залу гандлёвага цэнтра.

Фотаздымкі на выставу прадставіў журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч. Гэтыя здымкі ён збіраў на працягу апошніх трох гадоў. Некаторыя з іх увайшлі ў яго кнігі.

«Мы пачынаем супрацоўнічаць з гандлёвымі цэнтрамі. У пачатку сакавіка рабілі выставу фотаздымкаў гродзенак міжваеннага перыяду ў гандлёвым цэнтры „OldCity“, а да дня ровара далі фатаграфіі для „Kazzarma Mall“, у асноўным звязаныя з роварамі. Я думаю, гэта наш не апошні сумесны праект з гандлёвым цэнтрам. Будынак знаходзіцца ў былым ваенным гарадку, які забудоўваўся ў пачатку 20 стагоддзя. У архівах гродзенцаў захаваліся фатаграфіі гэтага месца ў розныя гады», — распавёў Руслан Кулевіч.

Магазін ровараў «Foxter» у гандлёвым цэнтры «Kazzarma Mall», натхніўшыся фатаграфіямі на выставе, плануе ўзнавіць даваенны гродзенскі ровар «Нёман».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025