Шэсць чалавек даставілі ў бальніцу на абследаванне пасля аварыі на падстанцыі «Гродна» філіяла «Гродзенскія электрычныя сеткі» ў Гожы. У іх апёкі рознай ступені, паведамляе Следчы камітэт. Працаўнікам аказваюць медыцынскую дапамогу.
Работнікі 11 чэрвеня праводзілі рамонт у будынку побач з сінхронным кампенсатарам, паведамляе Гроднаэнерга. Але каля 14.00 на падстанцыі аварыя разбурыла будынак.
Супрацоўнікі МНС паведамляюць, што аварыя разбурыла цагляны дапаможны будынак сінхроннага кампенсатара памерамі 2×5 метраў.
Персанал падстанцыі, ратавальнікі МНС і супрацоўнікі Следчага камітэта праводзяць абследаванне памяшканняў, каб высветліць прычыны здарэння.