У сувязі з эпідэмічнымі абставінамі сёлетні аздараўленчы сезон для школьнікаў пачнецца пазней. Летнікі ў ваколіцах Гродна пачнуць працаваць ад 1 ліпеня. Пра гэта журналістам паведаміў старшыня гарвыканкама на сустрэчы ў дзіцячым хоспісе 9 чэрвеня.
Сёлета гродзенскіх дзяцей прымуць"Бярозка", «Зорька», некалькі лагераў у Азёрах, а таксама школьныя аздараўленчыя лагеры.
Плануецца, што пастаянныя супрацоўнікі летнікаў будуць працаваць «вахтамі». Такія меры прадугледжаны, каб мінімізаваць небяспечныя кантакты па-за межамі лагераў.
Чытайце таксама: Маска ў кішэні. Як мы перасталі баяцца каранавіруса і чаму ў гэтым няма нічога добрага
У лагеры «Зорька» на Юбілейным возеры ў гэтым сезоне з’явілася два новыя корпусы. Яны змогуць прыняць дадаткова па 30 дзяцей у кожную з чатырох зменаў.
Па словах старшыні гарвыканкама, сродкі на іх будаўніцтва зарабілі на суботніках. Новыя карпусы маюць ацяпленне і могуць выкарыстоўвацца нават зімой.
У «Зорьке» пабудовы пройдуць тэставанне. Калі яно пакажа добрыя вынікі, такія ж карпусы пабудуюць для аднаўлення закрытых раней летнікаў паблізу Гродна. Найперш Мечыслаў Гой казаў пра адбудову лагера ў Пышках ад прадпрыемства «Белкард».
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…