Адкрытая анлайн сустрэча з Пятром Клюевым, удзельнікам праектаў ЛСП і Love Machine, адбудзецца 10 чэрвеня.
Пётр Клюеў нарадзіўся і атрымаў першую музычную адукацыю ў Гродна, але адразу пасля сканчэння школы паездзіў па вучэльнях і клубах Аўстрыі і Італіі.
Пасля вяртання на Радзіму ў 2011 г. распачаў самастойную музычную кар’еру — не баяўся эксперыментаваць у розных жанрах, супрацоўнічаў з рознымі музыкамі і трапіў ва ўкраінскі «Х-Фактар».
У 2016-м Пятра запрашаюць у праект ЛСП, з якім музыка дае дзясяткі канцэртаў у Расеі, Украіне і Беларусі.
Актыўны перыяд музычнага пошуку суправаджаецца непаразуменнямі ў сям'і, Пётр сыходзіць, але не паліць масты з былой жонкай і актыўна ўдзельнічае ў выхаванні дачкі.
Цяпер музыка заняты Love Mashine — уласным музычным праектам, а нядаўна ў сям'і Клюева на свет прыйшоў хлопчык. Сапраўды не толькі music, але і love машына! Што ён запраўляе?
Ну і вішанька на торце — Пётр, канечне ж, яшчэ і грамадска актыўны ды беларускамоўны.
Дадатковая інфармацыя пра тое, на якой онлайн-пляцоўцы адбудзецца сустрэча з музыкам, з’явіцца неўзабаве, але ўжо цяпер можаце дасылаць пытанні, ну і, канечне, паслухаць музыку Пятра.
Сустрэча з Пятром, якая адбудзецца 10 чэрвеня ў 20.00, распачынае цыкл сустрэч Hrodna Celebrity Talk з Алесем Залеўскім, які ладзіцца ў межах праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых „Студыя карысных кампетэнцый“, ГА» Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
У чэрвені і ліпені вядомы беларускі прадусар і журналіст Алесь Залеўскі запросіць да сябе ў онлайн-эфір яшчэ двух цікавых гасцей.
У час сустрэчы з Максімам Шведам, рэжысёрам і заснавальнікам руху ЖЭС-арт фупрэматызм, гаворка пойдзе пра тое, ці можна самарэалізавацца і зарабляць на мастацтве ў Беларусі.
Другі госць - Верасень, блогер, музыка і заснавальнік downshifter.by.
Чалавек, які прайшоў з табурэтам вакол свету, а цяпер жыве і самарэалізоўваецца на беларускай вёсцы. Паразмаўляем з ім пра тое, як гэта магчыма і дзеля чаго можна пакінуць Вялікі горад.
Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў гэтых і іншых цікавых сустрэчах можна ў нашых групах у Фэйсбуку і Інстаграме.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…