Навіны

Міліцыянт, які ўпаў на пікеце Ціханоўскай у Гродне, раней ужо ўдзельнічаў у «палітычных» справах

Жыхары Гродна апазналі міліцыянта, які аказаўся на зямлі падчас патасоўкі на пікеце Святланы Ціханоўскай 29 траўня. Ім аказаўся старшы ўчастковы інспэктар грамадскага пункту аховы парадку № 2 (Ленінскі раён Гродна) старшы лейтэнант міліцыі Уладзімір Казлоўскі.

Што адбылося?

Падчас мітусні на Савецкай плошчы, калі гродзенцы хацелі абараніць блогера Сяргея Ціханоўскага ад «жанчын-правакатарак», малады міліцыянт аказаўся на зямлі. Ён ляжаў, пакуль да яго не падышлі людзі ў цывільным адзенні і не дапамаглі сесці на лаву. Неўзабаве пасля гэтага інцыдэнту Ціханоўскага затрымалі апамаўцы, разам з ім затрымалі яшчэ больш за 10 чалавек.

З’явілася відэа, як чалавек у скураной куртцы акуратна кладзе міліцыянта на зямлю. Гродзенец Яўген Разнічэнка расказаў С**бодзе, што гэта ён быў у эпіцэнтры падзей. Па словах Яўгена, супрацоўнік унутраных органаў сам упаў на яго, бойкі не было. Гродзенец проста падтрымаў участковага, каб той не ляснуўся аб зямлю. 30 траўня яго затрымалі.

2020 год, справа Ціханоўскага

30 траўня стала вядома, што заведзеная крымінальная справа за гвалт у дачыненні да двух супрацоўнікаў унутраных спраў. Артыкул прадугледжвае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Інтэрнэт-карыстальнікі звярнулі ўвагу на супярэчнасць. Міліцыянт, калі ўпаў, ляжаў амаль выпрастаны, а потым, як сядзеў на лаве, схіліўся і трымаўся за жывот.

Hrodna.life паведамляў праз некалькі гадзін пасля інцыдэнту, што ў міліцыянта ўдар пярэдняй брушной сценкі, яго не шпіталізавалі. Таксама да лекараў звярнуўся другі нібыта пацярпелы міліцыянт, яму шпіталізацыя не патрабавалася.

Аднак ужо назаўтра, 30 траўня, МУС паведаміла, што абодва міліцыянты ляжаць у шпіталі. Як стала вядома С**бодзе, яны ляглі ў шпіталь не адразу пасля інцыдэнту, а праз нейкі час.

Справы Казлоўскага

Гродзенцы расказалі С**бодзе, у якіх справах раней быў заўважаны міліцыянт Уладзімір Казлоўскі.

2017 год, справа «Крыгі»

«Крыга» — нефармальная культурная пляцоўка Гродна, дзе ладзіліся выставы, дыскусіі, прэзэнтацыі кніг. Усяго за 8 гадоў прайшло каля 100 імпрэзаў. Гэта быў беларускамоўны асяродак. У 2017 годзе ўлады выказалі незадаволенасць тым, што ўласнік галерэі Юрась Мацко зрабіў незаконную перапланіроўку: закрыў гіпсакардонам вакно і ўставіў дзверы ў памяшканні. Пазней два пакоі «Крыгі» апячаталі і забаранілі туды ўваход. У 2018 годзе «Крыга» закрылася. Ёй на змену прыйшоў «Цэнтр гарадскога жыцця», які першапачаткова месціўся ў памяшканні побач.

Галерэя «Крыга», 2017 год, па цэнтры міліцыянт Уладзімір Казлоўскі, першы справа ўласнік галерэі Юрась Мацко. Фота Паўла Мажэйкі

Калі ўпершыню ў «Крыгу» прыйшла камісія ў складзе супрацоўнікаў ЖЭС і міліцыянтаў, сярод іх быў і Уладзімір Казлоўскі.

2017 год, справа філосафа-анархіста

За месяц да візіту камісіі ў «Крыгу» у гэтым жа памяшканні ладзіўся выступ расійскага філосафа-анархіста Пятра Рабава. Падчас лекцыі ў галерэю ўвайшлі міліцыянты і затрымалі каля 20 чалавек. Сам Рабаў атрымаў 6 сутак арышту за дробнае хуліганства і распаўсюджванне «экстрэмісцкай» інфармацыі. Іншых удзельнікаў сустрэчы неўзабаве адпусцілі.

Адзін з затрыманых расказаў, што падчас ягонага апытаьня прысутнічаў Уладзімір Казлоўскі.

«Вадзіў нас па аддзяленні. З маіх назіраньняў, у яго [Казлоўскага] была роля прыслугі: адвядзі, прывядзі, выправадзі. Стаяў, маўчаў», — падзяліўся ўражаннямі суразмоўца.

2017 год, інтэрнэт-пікет

Пасля затрымання сябра АГП Васіля Палякова за тое, што ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг пасля дазволенага мітынгу, беларусы пачалі інтэрнэт-пікет. Яны рабілі фота з нацыяналным сьцягам і падпісвалі яго «Такія, як Васіль». Жыхарка Гродна Вольга Верамеенка аказалася сярод тых, каго выклікалі ў міліцыю за ўдзел у акцыі. Яна расказала С**бодзе, што яе апытваў Уладзімір Казлоўскі.

«Ставіўся паважліва, без негатыву. Нейкай адмоўнай рэакцыі ў мяне не выклікаў. Так, звычайны вінцік. Трохі нерваваўся, можа, гэта першыя былі пратаколы на актывістаў. Казаў, што яму загадалі, ён тут ні пры чым, „вы ж разумееце“. Сяржук [муж Вольгі] яму лекцыю прачытаў, то ён стараўся хутчэй усё зрабіць і адправіць нас», — расказвае Вольга.

У выніку Вольгу апраўдалі па гэтай адміністратыўнай справе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025