У Гродне 30 траўня на Савецкай плошчы пачаў працаваць пікет па зборы подпісаў за патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую. На 16:00 пікет наведала каля 200 гродзенцаў. Людзі стаялі ў чарзе каб падпісацца нават калі пачаўся дождж.
Збор подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай працягнецца да самага вечара. Гродзенцы працягваюць прыходзіць на плошчу, нягледзячы на затрыманне Сяргея Ціханоўскага і іншых сяброў ініцыятыўнай групы на пікеце ўвечары 29 траўня.
Блогер Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў ІЧУ РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна. Агулам 29 траўня затрымалі каля 15 чалавек.
МВД прокомментировало задержание Тихановского: возбуждено уголовное дело
Увечары 29 траўня на пікеце падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскі адбыўся інцыдэнт, у выніку якога Сяргея Ціханоўскага і некаторых яго прыхільнікаў затрымала міліцыя. Сярод затрыманых — Дзмітрый Фурманаў, які кіруе штабам Ціханоўскага ў Гродзенскай вобласці. Удзельніцу верагоднай правакацыі супраць Ціханоўскі апазналі ў сацсетках.
30 траўня затрымалі актывіста Мікалая Саляніка, які днём раней вёў перамовы з кіраўніцтвам міліцыі і спрабаваў даведацца, за што быў затрыманы і дзе знаходзіцца Ціханоўскі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс затрыманых у Гродне.
Афіцыйна было заяўлена, што падчас інцыдэнту пацярпеў міліцыянт.