Блогера Сяргея Ціханоўскага затрымалі на перадвыбарчым пікеце ў Гродне 29 траўня, каля 20.00.

Удзельнікі пікета расказалі, што адбылася правакацыя, пасля чаго Ціханоўскага забралі, верагодна ў РАУС. Пакуль невядома ні куды яго дакладна завезлі, ні якая была падстава для затрымання.

Ціханоўскага затрымлівалі супрацоўнікі АМАПу. Пасля затрымання яны пачалі ўцякаць ад абураных людзей і схаваліся ў сваім аўтобусе.

«Радыё С**бода» паведамляе, што невядомыя жанчыны, якіх сведкі называлі правакатаркамі, кідаліся на блогера і спрабавалі трымаць яго за вопратку. Яны патрабавалі, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Гродне няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысці ад жанчын, якія хапалі яго за вопратку. Пасля гэтага з’явілася міліцыя.

Супрацоўнікі паспрабавалі затрымаць Ціханоўскага, у выніку чаго адзін з іх паваліўся на зямлю. Літаральна праз 30 секундаў прыбеглі АМАПаўцы і пачалі хапаць Сяргея Ціханоўскага.

Разам з Сяргеем Ціханоўскім затрыманыя яшчэ як мінімум двое чалавек. Сярод іх — Дзмітрый Фурманаў, давераная асоба Ціханоўскай, які кіруе ініцыятыўнай групай у Гродзенскай вобласці.

Некаторыя ўдзельнікі сустрэчы пайшлі да абласнога будынку міліцыі вызваляць затрыманага.

Пад будынкам абласной міліцыі сабралася каля 100 чалавек. Адзін з удзельнікаў пікету Мікалай Салянік размаўляе пра затрыманне Ціханоўскага з палкоўнікам Аляксандрам Шастайлам, першым намеснікам начальніка УУС аблвыканкама, начальнікам крымінальнай міліцыі.

У Гродне затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага
У Гродне затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага
У Гродне затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага
У Гродне затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага
У Гродне затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага
У Гродне затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага

Паводле інфармацыі Саляніка, усяго затрымана 10 чалавек.