АБНОЎЛЕНА. У Іўеўскім раёне ўвялі абавязковае нашэнне маскі ў грамадскіх месцах. Установам і гандлёвым кропкам забаранілі абслугоўваць пакупнікоў без масак, паведамляла раённая газета ivyenews.by 26 траўня. З часу нашай публікацыі 28 траўня крыніца адрэдагавала навіну — цяпер, паводле яе, нашэнне масак мае рэкамендаўчы характар.
Акрамя таго ўведзена абмежаванне на колькасць наведвальнікаў, якія адначасова могуць знаходзіцца ў крамах, кавярнях, аптэках, аддзяленнях банкаў, сувязі, пошты ды іншых такіх месцах. У памяшканнях неабходна выконваць сацыяльную дыстанцыю.
Новая мера ўведзена ў сувязі з «пагаршэннем эпідэміялагічнага становішча ў Іўеўскім раёне па каранавіруснай інфекцыі», адзначана на сайце раённай газеты 26 траўня.
Чытайце таксама: Абласны цэнтр гігіены: У Гродне ў крамы будуць пускаць толькі ў масках і пальчатках
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).