Абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя рыхтуе прапанову па дапаўненні плана стрымлівання каранавіруса. З прычыны эпідэміі ў крамы будуць пускаць і абслугоўваць пакупнікоў толькі ў масках і пальчатках, распавялі ў эфіры Тэлерадыёкампаніі «Гродно».

У канцы сакавіка Гарадзенскі гарвыканкам зацвердзіў спіс мераў, якія прынялі ў Гродне для прафілактыкі каранавіруса. У іх ліку было патрабаванне аб сацыяльнай дыстанцыі ў крамах і гандлёвых цэнтрах і працы прадаўцоў і касіраў ў масках і пальчатках. У крамах павінны быць устаноўлены дазатары з антысептыкамі, увялі рэгулярную ўборку з дезсродкамі, апрацоўку ручак кошыкаў і вазкоў для пакупак.

Для праверкі гродзенскія эпідэміёлагі наведалі больш за 500 гандлёвых аб’ектаў і месцаў грамадскага харчавання. І ў больш чым 45% з іх не выконвалі санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні, прынятыя гарадскімі ўладамі.

Чытайце таксама: Беларусам дазволілі здымаць грошы з карткі праз касу крамы

— Як работнікі гандлёвых аб’ектаў, так і наведвальнікі пачынаюць расслабляцца. Атрымаўшы нейкую інфармацыю аб паслабленні карантыну ў свеце, пачалі грэбаваць элементарнымі правіламі асабістай гігіены, захаваннем сацыяльнага дыстанцыяваньня. Болей за ўсё крыўдна, што гэтымі правіламі грэбуе персанал тых крамаў, якія мы ўжо правяралі, асабліва ў выхадныя дні, — распавяла Марыя Руфкіна, загадчыца аддзялення гігіены харчавання Абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне