У Беларусі на 27 траўня зарэгістраваныя 38 956 (+897) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Ачунялі і выпісаныя 15 923 (+837) пацыента, у якіх раней быў пацверджаны COVID-19. Памерлі 214 (+6) пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Усяго праведзена 485 534 тэсты.
Берасьцейскі аблвыканкам скасаваў усе імпрэзы ў гарадзкой фартэцыі да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай айчыннай вайны, піша С**бода.
Прадстаўнікі вайскова-гістарычнага клюбу «Гарнізон» на сваіх старонках у сацыяльных сетках пацьвердзілі, што рэканструкцыю абароны Берасьцейскай крэпасьці, якую меркавалася зрабіць раніцай 22 чэрвеня, адмянілі.
Адмянілі ня толькі яе, але і ўсе іншыя масавыя мерапрыемствы.
«Мы вельмі шкадуем, але ў гэты нялёгкі час важна найперш захаваць сваё здароўе», — адзначаюць рэканструктары.
Першапачаткова ў праграме былі заплянаваныя інсцэнізацыі «апошняга мірнага дня» і эпізодаў «гераічнай абароны» крэпасьці. Яны меліся адбыцца на Кобрынскім умацаваньні.