Пікеты, сустрэчы, абыход кватэраў — неабходныя атрыбуты выбарчай кампаніі. Як гэта рабіць ва ўмовах пандэміі, калі на COVID-19 захворваюць па 900 чалавек за дзень? Як некаторыя прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта зьбіраюцца ладзіць кампанію ва ўмовах пандэміі, піша «Радыё С**бода».

З 21 траўня вылучэнцы ў прэзыдэнты маюць права зьбіраць подпісы, каб стаць кандыдатам у прэзыдэнты. Агулам зарэгістравалі ініцыятыўныя групы 15 чалавек:

  • Банкір Віктар Бабарыка
  • Стваральнік ПВТ Валер Цапкала
  • Старшыня «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў
  • Былая дэпутатка Ганна Канапацкая
  • Пэдагог Сьвятлана Ціханоўская
  • Удзельнікі праймэрыз Вольга Кавалькова, Мікалай Казлоў, Юрый Губарэвіч
  • Музыка Алесь Таболіч
  • Кандыдат пратэсту Ўладзімер Няпомняшчых
  • Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Чэрачань
  • Лідэр ЛДПБ Алег Гайдукевіч
  • Прадпрымальніца Натальля Кісель
  • Фэрмэр Юры Ганцэвіч
  • Дзейны кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка

Чытайце таксама: Каго ЦВК дапусціла да ўдзелу ў выбарах прэзідэнта

Раней у Цэнтральнай выбарчай камісіі падкрэслівалі, што зборшчыкаў подпісаў абавяжуць выконваць рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя, ўсіх іх павінны забяспечыць сродкамі індывідуальнай абароны. Тое ж датычыцца і камісій, і назіральнікаў. Па словах Лідзіі Ярмошынай, кіраўніцы ЦВК, сродкамі абароны прыйдзецца забяспечваць сябе самастойна альбо самім грамадзянам, якія будуць працаваць у камісіях, альбо тым арганізацыям, якія будуць прымаць у сябе выбарчыя камісіі.

Штаб Бабарыкі: «Мы вельмі сур’ёзна ставімся да пандэміі»

Віктар Бабарыка ў масцы ідзе падаваць дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў ЦВК, 15 траўня 2020 году
Віктар Бабарыка ў масцы ідзе падаваць дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў ЦВК, 15 траўня 2020 году

У штабе Віктара Бабарыкі паведамілі, што ў каманды будуць і маскі, і антысэптыкі.

«Ініцыятыўная група ставіцца да гэтага вельмі сур’ёзна, гэта паказвае прыклад Віктара Бабарыкі, ён прыйшоў у ЦВК у масцы. Мы будзем рабіць асобную камунікатыўную групу наконт сродкаў засьцярогі, — паведаміў сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Сяргей Скляраў.

Цапкала: «Мы будзем рабіць стаўку на збор подпісаў у грамадзкіх месцах»

Былы кіраўнік ПВТ дыплямат Валер Цапкала прызнае, што «ва ўмовах пандэміі сабраць подпісы будзе складана», але робіць стаўку на добрую каманду.

Сродкі засцярогі і стаўка на пікеты. Як вылучэнцы ў прэзыдэнты будуць збіраць подпісы ва ўмовах пандэміі
Валер Цапкала

«Мы разумеем, што ва ўмовах пандэміі сабраць 100 тысяч подпісаў будзе складана. Каб сабраць столькі, трэба каманда ў тысячу чалавек, мы тут крыху не дацягнулі. У нас шмат сяброў, у нас добрая каманда. Спадзяюся, што 886 чалавек, якія ў нас ёсьць, зробяць тую працу, якую мусіла б зрабіць тысяча чалавек», — сказаў падчас прэс-канфэрэнцыі Валер Цапкала.

Юры Губарэвіч: «Будзем настойваць на пераносе кампаніі»

Удзельнік праймэрыз і кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч лічыць, што правядзеньне кампаніі ў час пандэміі «злачынства», а подпісы сабраць у такі час проста немагчыма.

Юрась Губарэвіч
Юрась Губарэвіч

«Гэта злачынства накіроўваць зьбіральнікаў подпісаў па кватэрах. Такіх абыходаў дакладна ня будзе ў найбліжэйшыя дні ды і потым. Пікеты могуць быць больш абароненымі, бо можна выкарыстоўваць інфармацыйныя матэрыялы, візуалізацыю. Гэта такі пункт інфармаваньня пра патрабаваньні, якія мы маем. Я перакананы, што ніхто ня зможа сабраць подпісы і не распаўсюдзіць хваробы, гэта нерэальна. Наша патрабаваньне — перанос выбараў», — гаворыць Юры Губарэвіч.

Яшчэ да рэгістрацыі ініцыятыўных груп удзельнікі праймэрыз заявілі, што іх мэта — інфармаваньне і яднаньне вакол сябе людзей, а ня збор подпісаў.

Ціханоўскі: «Маем і маскі, і пальчаткі»

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай блогер Сяргей Ціханоўскі паведаміў С**бодзе, што ў іх кампаніі заплянаваныя пікеты, на якіх абавязкова будуць неабходныя сродкі засьцярогі.

Сяргей Ціханоўскі
Сяргей Ціханоўскі

«Будзем ладзіць пікеты, сродкі засьцярогі будзем выкарыстоўваць — маем і маскі, і антысэптыкі, і пальчаткі», — паведаміў Сяргей Ціханоўскі.

20 траўня пасьля вызваленьня Сяргей Ціханоўскі правёў стрым і сабраў падчас яго 4 тысячы даляраў на аўтапрабег па Беларусі.

Уладзімер Няпомняшчых: Трэба выкарыстоўваць сродкі засьцярогі, каб не зьнялі з удзелу

ЦВК зарэгістравала толькі адну ініцыятыўную групу кандыдатаў пратэсту Міколы Статкевіча, гэта група Уладзімера Няпомняшчых. Канцэпцыя пратэставых кандыдатаў ня збор подпісаў, а вулічны пратэст. Раней падчас збору ля ЦВК прыхільнікі Статкевіча раздавалі маскі ўсім, хто прыйшоў.

BУладзімер Няпомняшчых падчас сбору подпісаў на парлямэнцкіх выбараў 2019 году
Уладзімер Няпомняшчых падчас сбору подпісаў на парлямэнцкіх выбараў 2019 году

«Маскі будуць, я маю маску і пальчаткі таксама. Пры гэтым карантыну няма, Лукашэнка на парадзе бяз маскі выступае. Зразумела, што трэба ўсё сродкі засьцярогі выкарыстоўваць, каб не даваць падставы гэтай уладзе мяне зьняць», — сказаў Уладзімер.

Ганна Канапацкая: Разлічваем на доўгую цяжкую працу

Ганне Канапацкай на раніцу 21 траўня яшчэ ня выдалі пасьведчаньне, якое дазволіць зьбіраць подпісы.

Ганна Канапацкая падчас падачы дакумэнтаў у ЦВК
Ганна Канапацкая падчас падачы дакумэнтаў у ЦВК

«Учора я адкрыла рахунак і забясьпечыла куплю сродкаў засьцярогі: гэта маскі, пальчаткі, антысэптыкі. Я разумею, што гэта няпростая праца, абцяжараная пандэміяй, таму мы разьлічваем на доўгую і цяжкую працу збору подпісаў усімі сродкамі: гэта і пікеты, і абыход людзей, і тэлефон», — расказала Ганна Канапацкая.

З 21 траўня, маючы пасьведчаньне аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, прэтэндэнты маюць права зьбіраць подпісы. Для рэгістрацыі кандыдатам подпісаў мусіць быць ня менш за 100 тысяч.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).