Для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2020 года зарэгістравана 15 інціыятыўных груп. Усяго заяўкі падавалі рэкордныя 54 чалавекі, піша n*.by.

Такім чынам подпісы могуць збіраць:

1. Аляксандр Лукашэнка

2. Алег Гайдукевіч

3. Юрый Ганцэвіч

4. Уладзімір Няпомняшчых

5. Наталля Кісель

6. Віктар Бабарыка

7. Валерый Цапкала

8. Сяргей Чэрачань

9. Вольга Кавалькова

10. Ганна Канапацкая

11. Андрэй Дзмітрыеў

12. Святлана Ціханоўская

13. Алесь Таболіч

14. Юрась Губарэвіч

15. Мікалай Казлоў.

Збор подпісаў стартуе заўтра, 21 мая, і будзе доўжыцца да 19 чэрвеня. Пройдзе ён ва ўмовах пандэміі.

Найбольшая група ў Віктара Бабарыкі (8 900 чалавек), у Дзмітрыева — 2 302, у Канапацкай — 1 313, у Цапкалы — 884, у Кавальковай — 120, у Таболіча — 116.

Потым ЦВК будзе рэгістраваць патэнцыйных кандыдатаў.

Выбары — 9 жніўня.