На Замкавай гары ідуць працы па ўмацаванні схілу пад замкам. Праезд па гэтай частцы Праванабярежнай будзе перакрыты прыкладна да 5 чэрвеня, паведамляе autogrodno.by.
Папераджальныя знакі ўстаноўлены загадзя, паблізу «Карчмы». Грунт на схіл падсыпаюць ўжо каля месяца.



«Усё выраўноўваецца, далей наверх на грунт будзе пакладзена спецыяльная геарашотка, якая не дасць гэты грунт змываць і далей будзе засеяна травой, каб было прыгожа», — цытуе autogrodno.by Юрыя Кітурку, дырэктара гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, са спасылкай на канал «Гродно Плюс».
