Міністэрства адукацыі Беларусі змяніла тэрміны ўступнай кампаніі ў 2020 годзе і даты цэнтралізаванага тэставання для абітурыентаў. Розніца паміж новымі датамі тэстаў і пазначанымі ў пропусках складае да двух з паловай тыдняў. ЦТ пачнецца з 25 чэрвеня, а не з 13 чэрвеня, як планавалі раней.

Абноўлены расклад быў апублікаваны ў телеграм-канале міністэрства.

У Беларусі змянілі даты ЦТ. Новы расклад

Абітурыентам, якія ўжо атрымалі пропуск на ЦТ да публікацыі новага графіка, мяняць іх не спатрэбіцца, паведамляе ведамства. Неабходна толькі з’явіцца на ЦТ у адпаведнасці з новымі датамі.

«Мы ўкладваемся ва ўсе тэрміны правядзення кампаніі, уключна з момантам падачы дакументаў, залічэннем у вышэйшыя навучальныя ўстановы на бюджэт і платна, паступленнем у сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы», — заявіў раней Міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне скончыцца 1 чэрвеня 2020 г.

Чытайце таксама: Гродзенскі ўніверсітэт заклікае абітурыентаў рыхтавацца да ЦТ онлайн

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).