У Беларусі можна будзе зняць наяўныя грошы з карткі ў касе крамы. Гэта вызначае пастанова Саўміна і Нацыянальнага банка № 290 / 11 ад 15 траўня, апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале pravo.by.
У сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах, тэрыторыі за населенымі пунктамі здымаць грошы з карткі праз касу крамы можна будзе з 5 чэрвеня 2020 года. У гарадах такая магчымасць з’явіцца з 1 студзеня 2022 года.
Сума, якую можна будзе зняць такім чынам, абмежаваная пяццю базавымі велічынямі (135 рублёў).
Выдаваць грошы змогуць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прадаюць тавары, выконваюць працы, аказваюць паслугі.
Як раней паведамлялася, у Нацбанку мяркуюць, што новая паслуга з’яўляецца неабходнай перш за ўсё ў месцах, дзе банкам або арганізацыям паштовай сувязі нерэнтабельна разгортваць сваю філіяльную сетку абслугоўвання ці ўсталёўваць дарагія банкаматы.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…