На Дубко, каля гандлёвага цэнтра OldCity, з’явіцца новы адміністрацыйны комплекс. Аўкцыён на права праектавання і будаўніцтва капітальнага збудавання адбудзецца 23 чэрвеня, а 12.00 у будынку гарвыканкаму.

Пра тое, што комплекс СТА і аўтамайстэрняў збіраюцца знесці, было вядома раней. Зараз гарадскія ўлады апублікавалі ўмовы арэнды ўчастка ў 1 га паміж OldCity і будаўніча-мантажным упраўленнем № 6.

Пачатковая сума аўкцыёну за права арэнды зямлі на 5 гадоў - 13 285 рублёў. Задатак складзе 1 328,5 рублёў. Яшчэ амаль паўтара мільёна рублёў (1 438 400 руб.) можа спатрэбіцца на знос пяці капітальных будынкаў і зялёных насаджэнняў у пляме забудовы, а таксама перанос падземных камунікацый.

СТА на Дубко знясуць. Каля OldCity пабудуюць пяціпавярховы адміністрацыйны комплекс

На месцы майстэрняў з’явіцца комплекс адміністрацыйна-грамадскага прызначэння з прыбудаванымі аб’ектамі абслугоўвання. Гэта будуць будынкі паводле індывідуальнага праекта, ад 2 да 5 паверхаў. Плануецца падземны паркінг.

Чытайце таксама: У Гродне насупраць OldCity з’явіцца жылы квартал на 1,3 тысячы кватэр