У Беларусі зрушыць тэрміны ўступнай кампаніі. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка, піша belta.by. Цэнтралізаванае тэставанне пачнецца з 25 чэрвеня, а не з 13 чэрвеня, як планавалі раней.

У бліжэйшы час Мінадукацыі прадставіць новы графік правядзення ЦТ.

«Мы ўкладаемся ва ўсе тэрміны правядзення кампаніі, уключна з момантам падачы дакументаў, залічэннем ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на бюджэт і платна, паступленнем у сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы», — падкрэсліў Ігар Карпенка.

Тэставанне па рускай мове і матэматыцы — найбольш масавых прадметах — падзеляць на два дні, тэсты не будуць паўтарацца.

Ці праводзіць выпускныя — будуць вырашаць самі школы

Мінадукацыі прапануе навучальным установам індывідуальна вырашаць пытанне аб правядзенні выпускных вечароў, паведамляе belta.by.

Ігар Карпенка растлумачыў, што правядзенне масавых мерапрыемстваў у навучальных установах у цэлым абмежавана, але атэстаты аб сярэдняй адукацыі выпускнікам школ уручаць ва ўрачыстых абставінах.

Чытайце таксама: Мінадукацыі: Атэстацыю плануем пры асабістай прысутнасці навучэнцаў

Што тычыцца арганізацыі традыцыйнага Рэспубліканскага балю выпускнікоў, то канчатковае рашэнне пакуль не прынята.

«Мы ўнеслі свае прапановы кіраўніку дзяржавы. Думаю, што ў бліжэйшы час будзе вызначана канкрэтная дата і фармат дадзенага мерапрыемства. Мы прапануем яго правесці», — сказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).