У Беларусі на 6 траўня зарэгістраваныя 19 255 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Мінздароўя.
Ачунялі і выпісаныя 4388 (+617) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Памерлі 112 (+5) пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Колькасць заражаных складае 8,7% ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго праведзена 220 045 тэстаў.
Што ў Гродне з каранавірусам?
У Гродне 4 траўня выклалі ў сетку больш за 250 адрасоў, дзе былі выяўленыя пацверджаныя ачагі COVID-19. Мечыслаў Гой пацвердзіў Hrodna.life, што спісы - не фэйк.
Спісы датаваныя 30 красавіка. Іх перадалі ва УЖРЭПы [Унітарныя жыллёвыя рамонтна-эксплуатацыйныя прадпрыемствы-рэд.] Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў з мэтай больш дбайнай дэзінфекцыі і апрацоўкі месцаў агульнага карыстання па дадзеных адрасах.