8 красавіка 37-гадовага жывёлавода з Бераставіцкага раёна даставілі ў бальніцу з тэрмічнымі апёкамі. Мужчына атрымаў апёкі парай пасля выбуху катла. Ён да гэтага часу ў бальніцы, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае, паведамляе sk.gov.by.

Мужчына працуе начным жывёлаводам у сельскагаспадарчым прадпрыемстве раёна. У ноч з 7 на 8 красавіка каля 03.00 гадзін жывёлавод растапіў кацёл для ацяплення малочна-таварнага комплексу. Затым пайшоў на абыход. Пасля ён вярнуўся ў кацельнае памяшканне і адчыніў дзверы катла. Адбыўся выбух.

Фота: sk.gov.by
Фота: sk.gov.by
Аказалася, што адказнага па абслугоўванні катла на комплексе ў прынцыпе няма. Кацёл начныя жывёлаводы распальвалі самі. 37-гадовы начны жывёлавод не атрымліваў допуск як адказны за цеплавую гаспадарку. Кацёл выкарыстоўвалі няправільна, вось і адбыўся разрыў.

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да брыгадзіра па ч. 1 арт. 306 КК РБ — Парушэнне правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання. Ёй пагражае штраф або папраўчыя работымы на тэрмін да двух гадоў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пасаду або без пазбаўлення. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Рабочы пацярпеў ад выбуху катла. Следчыя: вінаваты брыгадзір