Навіны

Пешшу, на веласіпедзе і нават на лыжах: у Гродне стварылі новы праект актыўнага адпачынку «МаяМапа»

У Гродне неўзабаве могуць з’явіцца новыя маршруты для актыўнага адпачынку. Іх разам з аднадумцамі распрацоўвае Дзмітрый Крапіўка, які 20 гадоў займаецца спартовым арыентаваннем.

Дзмітрый хоча паказаць гродзенцам, наколькі цікава можа быць спартыўнае арыентаванне: не толькі спартсменам, але і ўсім, хто любіць актыўны адпачынак.

«Падобныя праекты рэалізаваны ўжо даўно ў Скандынаўскіх краінах і набіраюць папулярнасць з кожным годам, — распавядае Дзмітрый. — Напрыклад, у Швецыі ў мінулым годзе ў падобным праекце прыняло ўдзел больш 40 000 чалавек і гэта толькі тыя, хто афіцыйна зарэгістраваўся ў сістэме. Па факце арганізатары гавораць пра 70 000 чалавек».

Што гэта за праект?

Праект называецца «МаяМапа». Ён прадугледжвае стварэнне ў Гродне спецыяльных маршрутаў у залежнасці ад узросту, фізічнай падрыхтоўкі і сродкаў перамяшчэння. Праходзіць маршруты дазволена неабмежаваную колькасць разоў. Маршруты можна планаваць самастойна.

На кожным з маршрутаў удзельнік будзе наведваць кантрольныя пункты (КП). Яны пазначаныя на мясцовасці драўлянымі слупкамі. На слупках будуць нумары і кампосцеры — кожны са сваёй перфарацыяй. А яшчэ на кожным пункце будзе шыльда з пазнавальнай інфармацыяй пра жывёл і птушак Беларусі.

Для каго ён?

Дзмітрый кажа, што яго праект уцягне ў актыўны лад жыцця людзей рознага ўзросту, інтарэсаў і фізічнай падрыхтоўкі.

«Можна проста шпацыраваць з дзецьмі і шукаць скарб. Дарослым можна выкарыстоўваць фармат ад звычайных прагулак пешшу ў пошуках кантрольных кропак, да прабежак ці пакатушак на ровары. Узімку можна нават на лыжах. Маршруты будуць як для пачаткоўцаў, так і для прасунутых».

Маршруты будуць даступныя бясплатна круглы год. У планах у Дзмітрый таксама зрабіць частку маршрутаў даступнымі і для людзей з інваліднасцю.

«У любы час сутак можна будзе дома раздрукаваць карту з маршрутам патрэбнай складанасці і пайсці ў лесапарк. Калі няма магчымасці раздрукаваць, то можна будзе выкарыстоўваць смартфон.
Для большага цікавасці ў нас будуць адмыслова зробленыя рэйтынгі ўдзельнікаў. Дадамо спартовы складнік і можна будзе прайсці маршрут на час і потым параўнаць яго з іншымі ўдзельнікамі і ўсё гэта будзе online», — распавядае Дзмітрый пра дэталі праекта.

Пачынаюць з Гродна, але хочуць ахапіць усю краіну

У планах каманды маштабаваць праект «МаяМапа» на гарадскія лесапаркі і паркі Гродна, а ў будучыні выйсці на рэспубліканскі ўзровень — стварыць мінімум па адным маршруце ў кожным абласным цэнтры.

Карта для Гродна з маршрутамі ўжо амаль гатовая. Гэта адзін з самых складаных этапаў у стварэнні праекта.

У канцы красавіка стваральнікі праекта адправілі ліст ва Упраўленне архітэктуры, каб атрымаць дазволы на ўстаноўку стэндаў і слупкоў у Пышках, дзе карта цалкам гатовая. Наступнай павінна быць карта лесапарку каля 4-й бальніцы на Вішняўцы.

«Наперадзе яшчэ шмат працы і выдаткаў, таму мы шукаем спонсараў і аднадумцаў. Да рэальнага запуску праекта яшчэ 1,5−2 месяцы, магчыма і хутчэй — усё залежыць ад фінансавання».


Сайт праекта: sites.google.com/view/mymapa/
Падтрымаць праект можна на МолаМола: molamola.by/campaigns/1480

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…

21 студзеня 2025

Дыскрымінацыя жанчын? Вядучай «Марафону адзінства» ў Гродне заплацілі менш, чым вядучаму

Вядучая "Марафону адзінства" Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу, павінна была атрымаць…

21 студзеня 2025

У Ваўкавыску судзяць 16-гадовага студэнта. Ён сарваў сцяг

Жыхара Ваўкавыска Леаніда Трафімовіча пачалі судзіць 21 студзеня. Працэс па арт. 370 КК "Здзек з…

21 студзеня 2025