На «Гродна Азоце» пацвердзілі каранавірус, каранціну няма

На «Гродна Азот» пацвердзілі выпадкі каранавіруса. Прадпрыемства працуе, каранціну няма.

Колькасць тых, хто захварэў не ўдакладнілі, піша onliner.by.

— Іх дакладна менш за 8 чалавек. Само прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме, каранціну ў нас няма, — адказалі там.

Раней чытачы пісалі ў рэдакцыю onliner.by, што на прадпрыемстве каранавірус выявілі ў васьмі чалавек, адзін з цэхаў зачынены.

Да гэтага пацвержвалі наяўнасць сярод супрацоўнікаў 9 чалавек, прызнаных кантактамі першага ўзроўню. Яны, па звестках прадпрыемства, знаходзяцца ў рэжыме самаізаляцыі пад наглядам лекараў. На «Гродна-Азот» паведамлялі, што што для супрацоўнікаў закуплены сродкі абароны і антысептыкі, прынятыя іншыя меры бяспекі. 25 красавіка частка супрацоўнікаў ўдзельнічала ў рэспубліканскім суботніку.

З 18 красавіка прадпрыемства працуе па графіку чатырохдзённага працоўнага тыдня. Гэта звязана з перабоямі паставак і адгрузак за мяжу з-за пандэміі.

На чатырохдзёнку перавялі 96 падраздзяленняў. На пяты дзень прадастаўлены сацыяльны водпуск з аплатай 2/3 тарыфнай стаўкі. У перспектыве аплату пятага дня могуць адмяніць. Сверхурочку будуць кампенсаваць іншым непрацоўным днём. Калі работнікі будуць нязгодныя, з імі скасуюць кантракт.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025