Па ўмовах аўкцыёну, на месцы корпуса можа з’явіцца прамысловае прадпрыемства, транспартная і інжынерная інфраструктура, камунальныя аб’екты або склады для функцыянавання гэтых прадпрыемстваў, паведамляе gcn.by.

Плошча закансерваванага капітальнага будынка — 6520, 4 кв.м. Плошча зямельнага ўчастка да яго — 0, 6697 га. У дадатак — 474 кв. м добраўпарадкавання (праезд, тратуар, абгароджаная і подпорны мур). Права арэнды прадаюць да 2051 года.

Пачатковы кошт з улікам ПДВ (20%) — 800 168, 40 рублёў ($ 331,3 тыс.). Аўкцыён пройдзе ў Гродне 27 снежня.