Грашовая дапамога Беларусі прызначана са сродкаў для праграмы падтрымкі ўдзельнікаў Усходняга партнёрства, але Беларусь просяць выконваць рэкамэндацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Пра гэта сказаў Жузэп Барэль, высокі прадстаўнік ЕС у замежных справах і палітыцы бяспекі, у інтэрвью «Радыё С**бода».

Адказваючы на пытаньне, ці заява Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што каранавірусная пандэмія зьяўляецца насамрэч «псыхозам», на адносіны Брусэлю зь Менскам, Барэль адзначыў:

«Не далей як на мінулым тыдні я размаўляў зь міністрам замежных спраў Беларусі, спадаром Макеем. І я падкрэсьліў, што сумесная праца ў рамках шматбаковай сыстэмы зьяўляецца найбольш эфэктыўным спосабам рэагаваньня на каранавірусны крызіс. І я таксама ведаю, што ўлады Беларусі ўжо цесна супрацоўнічаюць з Сусьветнай арганізацыяй здароўя, але таксама ведаю, што трэба больш. Такім чынам, я заклікаю ўлады Беларусі прытрымлівацца рэкамэндацый Сусьветнай арганізацыі здароўя адносна прадухіленьня пандэміі.

І каб дапамагчы ім, мы ўжо казалі пра нашу падтрымку, і ў гэтую падтрымку ўваходзіць больш за 60 мільёнаў [эўра] для сыстэмы аховы здароўя. Так што мы прыносім і прапануем дапамогу. Але зь іншага боку, мы просім прытрымлівацца рэкамэндацый Сусьветнай арганізацыі здароўя адносна пандэміі. Немагчыма, каб з аднаго боку прапанавалі дапамогу, [а з другога] не выконвалі рэкамэндацый, якія мы рэалізуем у нашых краінах і просім усіх выконваць".

21 красавіка намесьнік старшыні Эўрапейскай камісіі Жузэп Барэль паведаміў у размове зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем, што Беларусі прызначаецца больш за 60 млн эўраў са сродкаў, выдзеленых на праграмы двухбаковага супрацоўніцтва ў межах глябальнай праграмы падтрымкі ўдзельнікаў Усходняга партнэрства. Раней паведамлялася, што гэтыя грошы пойдуць на неадкладныя і сярэднетэрміновыя патрэбы: куплю аўтамабіляў хуткай дапамогі і рэсьпіратараў, а таксама на трансьмежныя праекты.

Якія рэкамендацыі просяць выканаць

Сусьветная арганізацыя здароўя (WHO) апублікавала рэзюмэ аб місіі ў Беларусі 8−11 красавіка. Ключавыя рэкамэндацыі для Беларусі ў сувязі з эпідэміяй COVID-19 засталіся амаль такімі ж, як раней, некаторыя былі дапоўненыя:

  • перанесьці ўсе масавыя мерапрыемствы, у тым ліку спартовыя, культурныя, палітычныя (такога слова ў ранейшых рэкамэндацыях не было, ёсьць толькі ў расейскай, але не ангельскай вэрсіі)і рэлігійныя;
  • забясьпечыць далейшую ізаляцыю і лячэньне пацыентаў з COVID-19 і ізаляцыю ва ўмовах карантыну тых, хто зь імі кантактаваў;
  • укараніць (у ангельскай вэрсіі — «даць магчымасьць для») дыстанцыйную працу і дыстанцыйнае навучаньне;
  • спыніць дзейнасьць усіх «другасных» (у ангельскай вэрсіі — «неабавязковых») арганізацыяў, прадпрыемстваў і суб’ектаў эканомікі і інш.

СААЗ: Беларусь на пераломным этапе, неадкладна патрэбныя новыя меры

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).