На «Гродна Азот» пацвердзілі выпадкі каранавіруса. Прадпрыемства працуе, каранціну няма.
Колькасць тых, хто захварэў не ўдакладнілі, піша onliner.by.
— Іх дакладна менш за 8 чалавек. Само прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме, каранціну ў нас няма, — адказалі там.
Раней чытачы пісалі ў рэдакцыю onliner.by, што на прадпрыемстве каранавірус выявілі ў васьмі чалавек, адзін з цэхаў зачынены.
Да гэтага пацвержвалі наяўнасць сярод супрацоўнікаў 9 чалавек, прызнаных кантактамі першага ўзроўню. Яны, па звестках прадпрыемства, знаходзяцца ў рэжыме самаізаляцыі пад наглядам лекараў. На «Гродна-Азот» паведамлялі, што што для супрацоўнікаў закуплены сродкі абароны і антысептыкі, прынятыя іншыя меры бяспекі. 25 красавіка частка супрацоўнікаў ўдзельнічала ў рэспубліканскім суботніку.
З 18 красавіка прадпрыемства працуе па графіку чатырохдзённага працоўнага тыдня. Гэта звязана з перабоямі паставак і адгрузак за мяжу з-за пандэміі.
На чатырохдзёнку перавялі 96 падраздзяленняў. На пяты дзень прадастаўлены сацыяльны водпуск з аплатай 2/3 тарыфнай стаўкі. У перспектыве аплату пятага дня могуць адмяніць. Сверхурочку будуць кампенсаваць іншым непрацоўным днём. Калі работнікі будуць нязгодныя, з імі скасуюць кантракт.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).