Загадчык аддзялення Менскай абласной лякарні, эпідэміёлаг Віктар Сушчэвіч распавёў, калі знойдуць вакцыну ад каранавіруса і калі чакаць піку эпідэміі, піша «Радыё С**бода» паводле tvr.by.

Паводле эпідэміёлага Віктара Сушчэвіча пік эпідэміі прыпадзе на 20-я лічбы траўня і далей пойдзе на спад. А вось вакцына ад новага вірусу з’явіцца не раней за 2021 год, мяркуе доктар.

«Ахова здароўя не была гатовая да такога вялікага патоку пацыентаў і такой запатрабаванасці дэзсродкаў, масак. Але сёння рэсурсы ўключаныя, індывідуальныя прадпрымальнікі і розныя фабрыкі пераключыліся на вытворчасць масак, касцюмаў. Сёння гэтае пытанне, у прынцыпе, знятае», — гаворыць Віктар Сушчэвіч.

Брусэль: Беларусь атрымае дапамогу ў барацьбе з COVID-19, калі будзе выконваць рэкамендацыі СААЗ

На 1 траўня, паводле Мінздароўя, у Беларусі пацверджана 14 917 выпадкаў каранавіруса, ачунялі і выпісаныя 2918 пацыентаў, 93 чалавекі памерлі. За суткі выяўлена 890 новых выпадкаў COVID-19, чатыры чалавекі памерлі, 532 чалавекі ачунялі і выпісаныя.

Хроніка каранавіруса ў Гродне