Па звестках на 27 сакавіка, усяго ў Беларусі афіцыйна пацверджаны 94 выпадкі заражэння каранавірусам.

Як паведаміла сёння прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, пад медыцынскім кантролем і на лячэнні знаходзяцца 62 пацыенты. Выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 32 пацыенты. Раней у іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік.

На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь праведзена каля 24 тыс. тэстаў на COVID-19. Па звестках Міністэрства аховы здароўя, служба хуткай меддапамогі працуе ў звычайным рэжыме, павелічэння выклікаў (па рэспубліцы) не назіраецца.

У Міністэрстве аховы здароўя створана рабочая група, якая будзе размяркоўваць у адкрытым рэжыме сродкі, пералічаныя на дабрачынны рахунак. Плануецца, што грошы пойдуць на закупку сродкаў абароны для лекараў, лекаў і іншых неабходных рэчаў.