Этна-крама «Цудоўня» з канца красавіка прапануе гродзенцам пракат кніг беларускіх аўтараў.
«Мы запусцілі тэст-драйв кніжных паліц. Зараз можна ўзяць кнігу за 5 рублёў на тры дні і вырашыць: патрэбна яна табе ці не, — распавядае ўладальнік крамы Андрэй Несцяровіч. — Калі кніга спадабалася, то чалавек прыходзіць і плаціь усю цану. А калі не, то пакідае кнігу і яму вяртаюць залогавыя грошы».
У краме лічаць, што прапануюць гродзенцам дастаткова адэкватны і акутуальны падыход у сітуацыі, калі грошай у людзей стала менш.
Кнігі, якія будуць браць дадому людзі, пазней будуць выстаўляцца ў асобны блок. Іх можна будзе купіць са зніжкай.
Уладальнік крамы адзначае, што зрабілі такую платную бібліятэку для таго, каб гродзенцы больш знаёміліся з сучаснымі беларускімі аўтарамі.
«Сёння ў многіх разуменне беларускай літаратуры завязваецца на Коласе, Купале і Быкаве, таму для іх магчымыя Шаровы і Марціновіч гэта проста штосьці невядомае. І рызыкаваць ніхто асабліва не хоча, таму мы і вырашылі гродзенцам даць магчымасць за тры дні пазнаёміцца з новымі аўтарамі».
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…