Этна-крама «Цудоўня» з канца красавіка прапануе гродзенцам пракат кніг беларускіх аўтараў.

«Мы запусцілі тэст-драйв кніжных паліц. Зараз можна ўзяць кнігу за 5 рублёў на тры дні і вырашыць: патрэбна яна табе ці не, — распавядае ўладальнік крамы Андрэй Несцяровіч. — Калі кніга спадабалася, то чалавек прыходзіць і плаціь усю цану. А калі не, то пакідае кнігу і яму вяртаюць залогавыя грошы».

У краме лічаць, што прапануюць гродзенцам дастаткова адэкватны і акутуальны падыход у сітуацыі, калі грошай у людзей стала менш.

Кнігі, якія будуць браць дадому людзі, пазней будуць выстаўляцца ў асобны блок. Іх можна будзе купіць са зніжкай.

Уладальнік крамы адзначае, што зрабілі такую платную бібліятэку для таго, каб гродзенцы больш знаёміліся з сучаснымі беларускімі аўтарамі.

«Сёння ў многіх разуменне беларускай літаратуры завязваецца на Коласе, Купале і Быкаве, таму для іх магчымыя Шаровы і Марціновіч гэта проста штосьці невядомае. І рызыкаваць ніхто асабліва не хоча, таму мы і вырашылі гродзенцам даць магчымасць за тры дні пазнаёміцца з новымі аўтарамі».

“Цудоўня” запусціла пракат кніг, каб зацікавіць беларускай літаратурай

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life