У Беларусі на 27 красавіка зарэгістравана 11 289 (+826) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 1740 (+45) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

11 289 — гэта 7,5% ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго праведзена 153 тыс. 845 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 75 (+3) пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Застаньцеся дома ў вялікія выхадныя

— Напярэдадні доўгіх выхадных паўторна звяртаю вашу ўвагу на захаванне мер асабістай бяспекі! Мы настойліва просім не наведваць людзей старэйшых узростаў, калі ў вас ёсць прыкметы захворванняў. Не збірацца і на могілках не ладзіць вячоркі з пажылымі сваякамі. У іх і так ёсць хранічныя хваробы, а захворванне, якое вы Ім можаце прывезці, значна абцяжарыць іх плынь.

Нягледзячы на доўгія выхадныя, нашы ўстановы — і стацыянарныя, і амбулаторныя, — працуюць усе чатыры дні. Таму, каб не ўпусціць час, пераканаўчая просьба — пры з’яўленні першых прыкмет захворвання звяртацца за медыцынскай дапамогай, не адкладваць. Памятаеце, што мы застаемся на працы дзеля вас, — заклікае Алена Богдан, намеснік міністра аховы здароўя.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life