Разам з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам мы працягваем шпацыр па цікавых мясцінах Гродна. Чарговая гісторыя — пра даліну Літоўскага ручая, які працякае па ўжо амаль страчанаму раёну Падпярэсялка.
Літоўскі ручай мае непаўторны рэльеф і фантастычныя кантрасты: уздоўж ёсць і сапраўдныя халупы і вельмі багатыя катэджы. Усё гэта надае мясцовасці непаўторны гродзенскі каларыт.
Вядомы гродзенскі гісторык Ігар Трусаў у адным са сваіх артыкулаў прыводзіць назву сёння безыменнага ручая, што цячэ праз Падпярэсялку, — Літоўскі ручай. Згодна з Трусавым, упершыню ён сустракаецца ў дакументах яшчэ ў 1498 г. і з’яўляецца такім чынам адным з найстарэйшых тапонімаў у горадзе.
«Наш шпацыр праходзіць уздоўж Літоўскага ручая ў кірунку Пярэселка. Пройдзем ад Нёмана да Праспекта Будаўнікоў. Таксама мы пабачым тэрыторыю былых могілак, якія ў народзе называлі як уніяцкімі, так і татарскімі», — распавёў Андрэй Чарнякевіч.
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…