Новости

Для барацьбы з каранавірусам у Гродна прыбыла гуманітарная дапамога з Польшчы

Раніцай 24 красавіка груз даставілі ў Гродна. Ён павінен падтрымаць беларускую службу аховы здароўя ў барацьбе з каранавірусам. Дапамога была аказана па просьбе беларускага боку.

Адну з шасці машын з гуманітарнай дапамогай выгрузілі ў Гродне ў абласной інфекцыйнай бальніцы. Далей канвой адправіўся ў Воранава і Мінск.

Польшча перадала беларускім медыкам сродкі абароны і прэпараты, у тым ліку 77 590 літраў вадкасці для дэзінфекцыі, 100 000 хірургічных масак і 1000 упаковак прэпарата Arechin.

«На сённяшні дзень гэта самы каштоўны груз. Беларусь папрасіла дапамогі ў Еўрасаюза і Польшча адной з першых адгукнулася.
Польскае МЗС станоўча адказала на ноту амбасады Беларусі. Трэба адзначыць і фонды, якія аказваюць дапамогу, і польскіх пажарных», — расказаў Генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжак.

У Facebook міністр-член Савета Міністраў Польшчы, кіраўнік канцылярыі старшыні Савета Міністраў Польшчы, Міхал Дворчык таксама пракаментаваў гуманітарную дапамогу:

«У эпоху пандэміі, якая аказваецца для ўсіх вялікім іспытам, нам патрэбна суседская салідарнасць. У рамках інтэрвенцыйнай дапамогі Польшча накіруе ў Беларусь транспарт дэзінфікуючых сродкаў, масак і медыкаментаў - значная іх частка патрапіць да палякаў у Гродзенскай вобласці».

Польшча — не адзіная краіна, якая цяпер дапамагае Беларусі.

У чацвер падчас гутаркі з Аляксандрам Лукашэнкам прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапанаваў дапамогу ў выглядзе медыцынскіх сродкаў для барацьбы з каранавірусам. Раней Беларусь папрасіла ў Еўрасаюза фінансавай дапамогі для барацьбы з пандэміяй каранавіруса COVID-19 і яе наступствамі.

Беларусь у красавіку ўжо двойчы атрымлівала ад Кітая сродкі медыцынскага прызначэння. Таксама Узбекістан перадаў Беларусі дапамогу для барацьбы з каранавірусам.

Чытайце таксама: ВОЗ опубликовала рекомендации для Беларуси. Какие из них не соблюдают


Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025