Навіны

Адпяванне толькі на могілках: як у праваслаўным саборы ратуюцца ад каранавіруса

З 20 красавіка ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ў Гродне больш не праводзяць абрад адпявання. Пра гэта Hrodna.life паведамілі чытачы. Інфармацыю пацвердзіў настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой.

«Скапленне людзей у храме — дадатковая пагроза»

Ніякага афіцыйнага пастанаўлення, якое б забараняла адпяваць у храмах, няма. Такія захады прыняты толькі ў саборы. Праводзіць адпяванні па-за межамі храма — уласнае рашэнне святарства собору. Як будуць паводзіць сабе ў іншых храмах, Георгій Рой не ведае.

«Вырашылі, што лепш каб адпяванне праходзіла на могілках. Скапленне людзей у храме ў сённяшніх умовах — дадатковая пагроза, — кажа протаіерэй. — Мы прытрымліваемся гэтага курсу, але калі сваякі будзе настойваць, каб адпяванне праходзіла менавіта ў храме, мы не адмовім».

Протаіерэй Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага сабора ў Гродне

Пры гэтым усе прысутныя будуць абавязаныя быць у масках і трымаць дыстанцыю. Акрамя таго, у саборы зараз заўсёды ёсць дзяжурны, які сочыць за дыстанцыяй паміж людзьмі і расстаўляе іх на адпаведную адлегласць.

Дарэчы, гродзенскія фірмы рытуальных паслуг абавязалі дастаўляць усіх небожчыкаў у морг выключна ў адмысловых пакетах для трупаў. Таксама такія пакеты закупіла ўніверсітэцкая клініка ў Гродне, але там патлумачылі, што гэта планавая закупка. Міністэрства аховы здароўя ў той жа час выдала рэкамендацыі па тым, як хаваць памерлых ад каранавіруса.

Агульнага для ўсіх рашэння няма

Агульнага рашэння епархіі наконт адпявання няма. На епархіальным савеце разглядалі магчымасць адпявання выключна на могілках. Канчатковага і абавязковага для ўсіх рашэння не прынялі.

Святар кажа, што да прапановы адпяваць на могілках людзі ставяцца з разуменнем.

«Натуральна, людзі дбаюць пра сваю баспеку. Калі ты стаіш на вуліцы, свеціць сонцка і дзме вецер, то пагроза заражэння значна меншая, чым калі ты знаходзішся ў замкнёнай прасторы», — кажа ён.


Чытайце таксама: Трымалі дыстанцыю і былі ў масках: як праваслаўныя ў Гродне асвячалі велікодную ежу


Служыцелі храма таксама прымаюць захады, каб пазбегнуць дадатковай рызыкі.

«У нас 10 святароў і два дыяканы. На ўсе вялікодныя службы мы павінны збірацца разам. Але мы прынялі рашэнне, што служыць будуць толькі два чалавекі. Абмежаваліся да самага неабходнейшага мінімума, каб, калі не дай Бог будзем хварэць, то не ўсе разам, — кажа Рой. — Пры прычасці пасля кожнага чалавека лыжачку змочваем у спірце, трымаем у ім некаторы час, праціраем і толькі тады прычашчаем наступнага».

Дарэчы, 20 красавіка стала вядома, што архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый патрапіў у рэанімацыю. Яму стала кепска падчас велікоднай службы. У яго запаленне лёгкіх і падазрэнне на каранавірус.

Вернікаў прыходзіць усё менш

У параўнанні з мінулым годам, службы цяпер наведвае 20−25% прыхаджан, расказаў Георгій Рой.

«У людзей была моцная матывацыя наведаць храм у гэтыя дні, для многіх хрысціян гэта стала сапраўдным выпрабаваннем — застацца дома. Тому, хоць і значна менш, але людзі прыходзілі», — кажа святар.

Ён прагназуе, што ў наступных месяцах вернікаў у храмах будзе яшчэ менш, бо самыя галоўныя пасхальныя службы ўжо прайшлі.

«Храмы будуць амаль пустыя», — кажа Георгій Рой.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025