Гданьская відэастудыя выклала на YouTube серыю фільмаў польскіх журналістаў, якія ў 1992 годзе прыехалі ў Гродна і пагутарылі з гараджанамі на тэму рэлігіі. Нехрышчоныя ў часы СССР гродзенцы распавялі журналістам, як пасля развалу Саюза адкрывалі веру і прымалі сакраманты.
«Ад веры мы адышлі, да камунізму не дайшлі», — так вызначае свой душэўны стан у 1992 годзе адзін з герояў фільма.
У фільмах гродзенцы распавядаюць, як у Гродне змагаліся з вернікамі, пра санкцыі ў навучальных установах і на працы. Некаторыя з настаўнікаў прызнаюцца, што ім сорамна за тое, што яны фармавалі сваіх вучняў у духу «homo sovieticus».