Па стане на 16 красавіка 2020 у Беларусі зарэгістравана 4204 чалавекі з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй. Памерла 40 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

За суткі зафіксавана 476 новых заражэнняў (прырост 13%). У Беларусі пацверджаныя 446 выпадкаў на 1 мільён насельніцтва.

Сярод пацверджаных выпадкаў - 116 дзяцей. «Амаль усе дзеці пераносяць захворванне ў бессімптомнай або лёгкай форме», — паведамляе прэс-служба.

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, за ўвесь час праведзена 81 246 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для правядзення тэставання задзейнічана 24 лабараторыі, якія адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прывтных медыцынскіх цэнтрах.