12 чалавек з ліку кантактаў першага ўзроўню з заражанымі каранавірусам адмовіліся праходзіць праверку. Іх давялося правяраць прымусова.

Аляксей Тамчонак, пракурор Астравецкага раёна, санкцыянаваў прымусовае тэставанне, улічваючы высокую верагоднасць інфікавання COVID-19.

Некалькі дзён гэтыя людзі знаходзіліся пад медыцынскім наглядам. Затым іх ізалявалі ў хатніх умовах. Кожнаму ўручылі патрабаванне аб выкананні правіл паводзін у самаізаляцыі.

На якой падставе іх прымушаюць?

Урачэбна-кансультацыйная камісія Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы вынесла заключэнні аб неабходнай праверцы на падставе арт. 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб папярэджанні распаўсюджвання захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, віруса імунадэфіцыту чалавека».

Інфекцыя, выкліканая каронавірусам COVID-19, уключаная ў пералік захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва.

Што будзе, калі не падпарадкавацца?

Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 8 красавіка 2020 года «Аб увядзенні абмежавальных мерапрыемстваў» непадпарадкаванне патрабаванню аб выкананні правіл паводзін у самаізаляцыі, невыкананне іншых санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў цягне наступленне адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Паводле 16.8 КаАП, парушэнне санітарных нормаў і правілаў, гігіенічных нарматываў цягнуць за сабой штрафы да 30 базавых велічынь (810 рублёў), на ІП — да 200 БВ (5 400 рублёў), а на юрыдычную асобу — да 500 БВ (13 500 рублёў). Крымінальная адказнасць за распаўсюджванне каронавіруса ў Беларусі не прадугледжана.

Што з будаўнікамі ў Астраўцы, якіх правяралі на каранавірус?

У Астраўцы таксама на каранавірус правяралі 15 расійскіх будаўнікоў, якія прыбылі працаваць на АЭС. 8 красавіка паведамілі, што знайшлі каранавірус. Іх шпіталізавалі і ізалявалі. 14 красавіка стала вядома, што тэсты апынуліся адмоўнымі. Яны вернуцца ў Астравец. Мясцовыя тады баяліся, таму што два тыдні будаўнікі свабодна наведвалі кафэ, крамы і ГЦ.