Гродна далучылася да ініцыятывы #АРТпроездной. Яна заклікае дапамагчы культурным пляцоўкам перажыць пандэмію. Многія месцы сышлі на вакацыі і адмянілі мерапрыемствы, каб не дапускаць масавага збору людзей. Але потым яны могуць не «ўваскрэснуць», таму што падтрымліваць жыццё устаноў цяпер няма на што.
Хто далучыўся ў Гродне?
ПАРТАЛ
Гэта незалежная пляцоўка ў цэнтры Гродна з ўтульнай атмасферай, гарбатай, пячэнькамі і культурнымі праектамі. З 2015 года тут правялі больш за 2000 мерапрыемстваў.
Цяпер «ПОРТАЛ» сышоў на самаізаляцыю, каб не рызыкаваць здароўем кліентаў. Пасля пандэміі ён можа і не адкрыцца. 2000 беларуская рублёў - гэта мінімум, які дазволіць ім утрымацца. Падтрымаць можна коштам зэканомленага праязнога білета ці чаго-небудзь яшчэ.
Што яшчэ можна зрабіць, каб падтрымаць антыкафэ ПАРТАЛ?
1) падпісвайцеся Вконтакте і ў Instagram,
2) купляйце сертыфікаты на будучыя мерапрыемствы (цэны тут),
3) ПАРТАЛ пачынае распрадаваць свае рэчы з аўкцыёну,
4) дзяліцеся навіной пра тое, што дапамаглі акцыі #АРТпроездной у сваіх сацсетках. Гэта дапаможа прыцягнуць увагу да сітуацыі, якая склалася ў культурным жыцці Беларусі.
Свабодная студыя
Каб не пазбавіцца творчай майстэрні, патрэбна фінансавая падтрымка. Каманда гатовая працаваць без уласнага даходу, але абавязаная аплачваць арэнду і камунальныя выдаткі. Вашы сродкі дапамогуць утрымаць студыю ў перыяд каранціну і не дадуць ёй закрыцца.
У падзяку ўсім, хто іх падтрымае, студыя падорыць бясплатнае наведванне любога занятку ці квіток на падзею ў студыі, калі ўсе вернуцца ў звычайны рэжым працы.
Што яшчэ робіць #АРТпроездной?
Да ініцыятывы далучыліся шматлікія культурныя месцы, пляцоўкі, антыкафэ ў абласных і раённых гарадах. Яшчэ адна місія #АРТпроездного — пазнаёміць вас з вялікай колькасцю такіх месцаў у краіне.