Адзін з двух вадаёмаў на Курчатава ў скверы памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў вырашылі засыпаць, а на яго месцы стварыць зону адпачынку.

Пасля абследавання сажалак на вуліцы Курчатава, адну з іх вырашылі цалкам засыпаць. Як піша vgr.by, аднаўляць вадаём выявілася занадта дорага. На яго месцы арганізуюць спартыўна-гульнявую пляцоўку.

Дно другой сажалкі ачысцілі. Яго падсыплюць, высцеляць гідраізаляцыйнай плёнкай і запоўняць вадой. Пасля заканчэння работ сажалка будзе 1,1 метра глыбінёй.

Адну з дзвюх сажалак на Курчатава засыплюць: аднаўляць дорага

Сажалку на вуліцы Рэпіна ўжо падсыпалі, каб паменшыць глыбіню да 1,2 м, там дно выкладуць гідраізаляцыйнай плёнкай. Як піша vgr.by, частку сажалкі вырашылі засыпаць і зрабіць зону адпачынку. Вадаём оточаць дрэвамі і хмызнякамі.

Раней дэпутатка акругі Алена Жэлезняковіч казала, што вырашана, каб сажалка была глыбінёй 1,5 м, а зямлю падсыпаюць, каб пад’ехала тэхніка.

Адну з дзвюх сажалак на Курчатава засыплюць: аднаўляць дорага
Сажалка на Рэпіна ў траўні 2019 года

Сажалка па вуліцы Рэпіна з’яўляецца адной з нямногіх у Кастрычніцкім раёне Гродна. Яна вядомая яшчэ з часоў Рэчы Паспалітай. Гісторыю вадаёма часта распавядае жыхарам мікрараёна кіраўнічка музея ў гімназіі № 4 Вольга Грамыка:

«Вакол каралеўскай рэзідэнцыі „Аўгустовак“ сажалкі мелі прыроднае паходжанне, але для магчымасці выкарыстання заўсёды былі акультураныя. Вадаёмы пашыралі, паглыблялі або засыпалі, надаючы патрэбную форму, па неабходнасці і ў адпаведнасці з прызначэннем».

Адзіная захаваная сажалка на Рэпіна заўсёды мела не гаспадарчае, а шпацырнае прызначэнне. Яе атачалі дрэвы, да яе вялі сцежкі. Цяпер сажалка важная не толькі як частка гісторыі, але і для экалагічнага балансу мікрараёна.

Працы на гарадскіх вадаёмах плануюць завяршыць у бліжэйшы час, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ОУПП «Гродзенская гарадская ЖКГ» па ідэалагічнай працы Сяргей Сямашка.