Віртуальны музей Аляксея Карпюка з’явіўся да 100-гадовага юбілею пісьменніка

14 красавіка спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча Аляксея Карпюка. З гэтай нагоды на сайце Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродна з’явіўся віртуальны музей яго жыцця і творчасці.

Музей складаецца з шасці частак-«залаў»: «Галоўная», «Біяграфія», «Творчасць», «Успаміны, водгукі», «Галерэя», «Бібліяграфія». «Біяграфія» расказвае пра яго дзяцінства і юнацтва, удзел у Вялікай Айчыннай вайне, пасляваеннае жыццё, сям’ю. Асобнае месца ў біяграфіі займае «Гарадзенскі перыяд». Сярод твораў таксама змешчаны цытаты Карпюка пра сябе і творчасць.


Чытайце таксама: Хто такі Аляксей Карпюк і чаму пра яго памятаюць гродзенцы


Узгадваюць пра пісьменніка Васіль Быкаў, Аляксей Пяткевіч, Юрась Пацюпа, Данута Бічэль-Загнетава, Аляксандр Фядута, Уладзімір Кіслы, Уладзімір Калеснік, Барыс Клейн, Ліза Чапнік, Андрэй Вашкевіч, Юрка Голуб, Кастусь Куксо, Чола Кукуладзе, Яўген Петрашэвіч, Віктар Кудлачоў і іншыя.

Музей можа папаўняцца

— Гэта даніна памяці выбітнай асобе ў гісторыка-культурнай прасторы Беларусі. Імя празаіка Аляксея Карпюка назаўжды ўпісана ў беларускую літаратуру, памяць пра яго — у сэрцах тысяч беларусаў, хто меў шчасце яго ведаць асабіста, прачытаў творы пісьменніка, а вуліцы старой Гародні добра памятаюць крокі гэтага мужнага і непераможнага ў барацьбе за справядлівасць чалавека, — пішуць стваральнікі.

Для стварэння музея вывучалі дакументы, аўтабіяграфчныя творы, успаміны іншых людзей. Не выключана, што музей будзе папаўняцца.

Даведка

Беларускі пісьменнік, член Союза пісьменнікаў СССР (1953), грамадскі дзеяч, заслужаны работнік культуры БССР (1980), лаўрэат літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў БССР імя Івана Мележа (1986), удзельнік партызанскага руху і баявых дзеянняў у Вялікую Айчынную вайну.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І і II ступеняў, медалямі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» І ступені, «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1041−1945 гг.», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна» і іншымі, залатым крыжам ордэна «Virtuti Militari» (Польшча).

На доме, дзе жыў пісьменнік, устаноўлена мемарыяльная дошка (2019, вул. Ажэшкі, 49, скульптар Панцялееў В. І.). Імя Аляксея Карпюка было прысвоена вуліцы Гродна ў новым мікрараёне Забалаць у 2014 годзе.


Гродзенец прапанаваў стварыць марку ці канверт да 100-годдзя Аляксея Карпюка. Што адказала Белпошта

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025