Канверта ці маркі да юбілея пісьменніка не выдадуць, паведаміў гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч у фэйсбуку. Ён звярнуўся з электронным зваротам з прапановай выпусціць у 2020 годзе паштовую картку, марку ці канверт у 2020 годзе.

Як адказала Белпошта, тэматычныя планы выдання дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь на 2020 год сфарміраваны ў адпаведнасці з запатрабаваннем структурных падраздзяленняў РУП «Белпошта» і зацверджаны Мінінфармам. Дадатковых сюжэтаў не плануецца. Дарэчы, да юбілеяў Арлоўскага і Макаёнка выданні плануюцца.

Даведка

Аляксей Карпюк — адзін з самых знакамітых беларускіх пісьменнікаў, якія жылі ў нашым горадзе. Нарадзіўся ён 14 красавіка 1920 г. у беларускай сялянскай сям'і ў вёсцы Страшава недалёка ад Гарадка на Беласточчыне (цяпер Польшча). Памёр Аляксей Карпюк 14 ліпеня 1992 г. Пахаваны ў Гродне на могілках па праспекце Касманаўтаў. Адна з вуліц Гродна носіць імя Карпюка.


Хто такі Аляксей Карпюк і чаму пра яго памятаюць гродзенцы